19 траўня 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life :) павышае кошты

7
Life :) павышае кошты

З 14 верасня 2012 года змяняюцца кошт паслуг і ўмовы абслугоўвання на некаторых тарыфных планах аператара.

Паведамленне пра гэта распаўсюджана сёння раніцай праз афіцыйны сайт кампаніі.

Упершыню life :) апублікаваў новыя кошты загадзя.

Плата за паслугу «Бясконцыя зносіны» на тарыфных планах «Гаваркі life :)», «Адкрыты life :)», «Бясконцы life :)» складзе 12 000 рублёў у месяц.

Мінімальны кошт паслуг на тарыфным плане «Наш life :)» складзе 7900 рублёў у месяц.

Умовы папаўнення на тарыфным плане «Свабодны life :)» - 18 000 / 24 000 / 30 000 рублёў.

Мінімальны аб'ём штомесячнага спажывання любых паслуг на ТП «Супер life :)» - 30 000 рублёў.

Плата за пакет паслуг на тарыфным плане «Вольны life :)» на 30 дзён - 30 000 рублёў.

Кошт званкоў ва ўсе сеткі на тарыфным плане «Зручны life :)» - 229 рублёў за хвіліну.

Кошт SMS ва ўсіх напрамках на ўсіх тарыфных планах - 175 рублёў.

Кошт званкоў на іншыя сеткі складзе на тарыфных планах «Свабодны life :)» і «Гаваркі life :)» - 359 рублёў, «Адкрыты life :)» - 399, «Бясконцы life :)» і «Наш life :)» - 269, «Супер life :)» - 229, «Андроід life :)» - 239.

Кошт паслугі «Безлімітныя званкі на life :)» - 13 900 рублёў, «100 хвілін на іншыя сеткі» - 17 900, «Усе па сто» - 27 900, «Усе ў адным» - 27 900, «life :) PRO» - 79 000; абаненцкая плата на тарыфных планах «Супер Бізнес life :)», «Новы Супер Бізнес life :)» - 5300 рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках