20 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест выступу Льва Марголіна ў эфіры гучала музыка

11
Замест выступу Льва Марголіна ў эфіры гучала музыка

Увечары 29 жніўня ў эфіры радыё «Столица» павінен быў транслявацца выступ кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No 62 Льва Марголіна.

Аднак, замест выступу вылучэнца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, намесніка старшыні АГП Льва Марголіна ў эфіры гучала музыка. Пасля музычнай паўзы можна было пачуць выступ іншага кандыдата па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No.62 - кіруючай справамі Барысаўскага райвыканкама Тамары Красоўскай, піша ПЦ «Вясна».

«Маё выступленне запісвалася ў панядзелак, - распавядае Леў Марголін. - Я выказаў пазіцыю АГП з нагоды выбараў у Беларусі. Заклікаў да байкоту «выбараў» у маім выступленні не было. Я сказаў выбаршчыкам, каб яны не хадзілі галасаваць датэрмінова, а калі не ўпэўненыя у тым, што іх галасы будуць правільна падлічаны, прыйсці ў нядзелю, 23 верасня, і прагаласаваць супраць усіх. Мабыць, нават такі выступ ўлады палічылі небяспечным».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках