12 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Кароне» прадаецца 40 грам чорнай ікры за 1,7 мільёна (Фотафакт)

53

У гіпермаркеце «Карона» менчукі знайшлі чорную ікру асятровых рыб за 1,7 млн рублёў.

Такую суму прыйдзецца выкласці ўсяго за 40 г далікатэсу, піша onliner.by.

На цэнніку пазначана, што гэта «ікра зярністая асятровых рыб пастэрызаваная Classic».

Чорная ікра з'яўляецца вельмі рэдкім і выключна дарагім прадуктам. Паводле інфармацыі Wikipedia, яна даступная толькі 5% насельніцтва планеты.

Адрозніваюць тры яе віда: бялужыную, асятровую і сеўружыную. Зярністая ікра - самай высокай стадыі спеласці і каштоўнасці. У большасці камерцыйных рыбаводных гаспадарак ікру адбіраюць метадам «даення», захоўваючы жыццё самак.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках