29 красавiка 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Беларусь аддасць МАЗ праз два гады

10
«Коммерсант»: Беларусь аддасць МАЗ праз два гады

«Растэхналогіі» і ўлады Беларусі пасля паўтары гадоў перамоў дасягнулі «прынцыповых дамоўленасцей» аб зліцці КамАЗа і МАЗа.

СП «Расбелаўта», куды будуць унесены 75% акцый МАЗа і 49,9% акцый КамАЗа, будзе, хутчэй за ўсё, зыходна створана на парытэтных пачатках.

Але праз два гады «Растэхналогіі» атрымаюць кантроль, выкупіўшы 25% акцый СП, піша "Коммерсант".

Гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін паведаміў учора «Ъ», што «аб асноўных параметрах аб'яднання МАЗа і КамАЗа ўжо ёсць прынцыповыя дамоўленасці», хоць «удакладняючыя перамовы» яшчэ вядуцца. Паводле яго слоў, хутчэй за ўсё, у СП «Расбелаўта» урад Беларусі ўнясе 75% мінус 1 акцыю МАЗа, а «Растэхналогіі» - 49,9% акцый КамАЗа. «Верагодна, спачатку СП усё ж будзе створана на парытэтных пачатках, але, паколькі КамАЗ аб'ектыўна каштуе даражэй МАЗа, будзе прадугледжаны апцыён на выкуп 25% акцый «Расбелаўта» «Растэхналогіямі», - сказаў спадар Кагогін. У выніку доля дзяржкарпарацыі ў холдынгу ўзрасце да 75% і яна атрымае кантроль над МАЗам. Спадар Кагогін растлумачыў, што апцыён можа быць рэалізаваны «напрыклад, праз два гады» пасля стварэння СП.

Кіраўнік дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» Сяргей Чэмезаў пацвердзіў «Ъ», што «апошняя прапанова, якая была - гэта ўнясенне ў СП «Расбелаўта» 75% акцый МАЗа і 49,9% акцый КамАЗа». Аднак, па словах Сяргея Чэмезава, расейскі бок правёў новую ацэнку КамАЗа і МАЗа. Цяпер 100% акцый КамАЗа ацэньваюцца ў $2,5-2,6 млрд, а 100% МАЗа - у $1,6-1,7 млрд. «Беларускі бок настойвае на стварэнні СП на парытэтных пачатках, але мы супраць такога варыянту, таму што калі мы ўкладзем у СП свае 49,9%, гэта значна больш, чым іх 75%», - сказаў Сяргей Чэмезаў. Ён дадаў, што здзелка «абмяркоўваецца» і «не факт, што будзе зачыненая да канца года».

У аўторак першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што «устаноўчыя дакументы» па аб'яднанні КамАЗа і МАЗа «знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, але ёсць некаторыя нюансы, якія яшчэ неабходна ўтрэсці». Ён запэўніў, што праекты дакументаў «у бліжэйшы час» «будуць пакладзены на стол» Лукашэнкі. У ліпені прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што па аб'яднанню двух кампаній «ідзе дастаткова складаны перамоўны працэс», які «у адносна кароткай перспектыве будзе завершаны».

«Растэхналогіі» прапанавалі беларускім уладам аб'яднаць КамАЗ і МАЗ у лютым 2011 года, але перамовы зацягнуліся. Першапачаткова бакі разглядалі абмен акцыямі КамАЗа і МАЗа, але затым было вырашана стварыць СП «Расбелаўта». Беларускі бок спачатку настойваў на унясенні ў СП па 49,9% КамАЗа і МАЗа. Акрамя таго, улады Беларусі палічылі прыніжанай першую ацэнку МАЗа, якую праводзіў Ernst & Young, і запатрабавалі яе перагляду. Па дадзеных крыніц «Ъ», тады аўдытар ацаніў МАЗ у $800 млн. У выніку, вясной бакі пагадзіліся з ацэнкай МАЗа на ўзроўні $1,1 млрд, а КамАЗа - $1,6 млрд. Беларускі бок тады казаў, што першая ацэнка праведзена «без уліку ўзрослага пасля дэвальвацыі беларускага рубля аб'ёму абаротнага капіталу, кошту нерухомай маёмасці, а таксама рэальнага прыросту прадукцыйнасці працы, аб'ёмаў вытворчасці і экспарту».

Крыніцы «Ъ», знаёмыя з сітуацыяй, тлумачаць, што «канфігурацыя, калі ў парытэтны СП уносіцца большая доля МАЗа, чым КамАЗа, была відавочная з самага пачатку». Яны тлумачаць, што ўлады Беларусі настойвалі на парытэце і не былі гатовыя аддаваць кантроль расейскаму боку, «таму каб прыйсці да кансенсусу, у выніку было прынята кампраміснае рашэнне аб паэтапным атрыманні кантролю». «У выніку ў беларускага боку застанецца блокпакет, які дазволіць аперацыйна кантраляваць рашэнні «Расбелаўта» і ў далейшым», - адзначае адзін з суразмоўцаў «Ъ». Крыніцы «Ъ» лічаць, што ў перспектыве Беларусь можа прадаць і блокпакет МАЗа. У 2011 годзе Менск разглядаў варыянт яго продажу групе ГАЗ.

«Аб'яднанне КамАЗа і МАЗа можа быць выгадна абодвум кампаніям, улічваючы, што здзелка на першым этапе, па сутнасці, безграшовая, а рост рынку грузавікоў запавольваецца, - лічыць Міхаіл Пак з «Атона». - У першую чаргу, гэта цікава для МАЗа з пункту гледжання атрымання тэхналогій ад КамАЗа, які супрацоўнічае з Daimler». Пры гэтым КамАЗ атрымае дадатковыя магутнасці, што можа зрабіць яго больш прывабным для Daimler, адзначае аналітык.

У чэрвені выканаўчы дырэктар «Тройкі Дыялог» Сяргей Скварцоў казаў, што Daimler, які сумесна з ЕБРР валодае 15% акцый КамАЗа, можа завяршыць здзелку па павелічэнні сваёй долі да 25% у пачатку 2013 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках