6 траўня 2024, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Платформа» пад пагрозай закрыцця

4

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Платформа» атрымала пастанаўленне аб узбуджэннi вытворчасці па справе аб яе ліквідацыі.

У Гаспадарчы суд Менска з пазоўнай заявай аб ліквідацыі ўстановы звярнулася Інспекцыя па падатках і зборах па Савецкім раёне сталіцы. Суд палічыў, што маецца дастаткова падстаў для ўзбуджэння вытворчасці па справе і правядзення падрыхтоўчага судовага пасяджэння.

Атрыманне дадзеных дакументаў не стала для супрацоўнікаў ІАУ «Платформа» нечаканым. У апошні час на Установу аказваецца масіраваны ціск, відавочна, што і зварот у суд з нагоды ліквідацыі ўстановы гэта чарговае звяно ў ланцугу пераследу праваабаронцаў, піша сайт «Платформы».

У ліпені і жніўні 2012 года ІМПЗ па Савецкім раёне г. Менска двойчы прыцягвала ИАУ «Платформа» да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым, на дырэктара ўстановы Андрэя Бандарэнку было адкрыта сапраўднае паляванне. Абодва разы ён дастаўляўся ў падатковую інспекцыю супрацоўнікамі міліцыі, нягледзячы на тое, што з падатковым інспектарам час сустрэчы ўзгадняўся ў той жа дзень.

У ліпені 2012 ИАУ «Платформа» была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за нібыта несвоечасовую падачу справаздачы па падатку на прыбытак. Дзіўнасць сітуацыі ў тым, што яшчэ ў сакавіку ИАУ «Платформа» падала ўсе справаздачы і толькі ў ліпені падатковы інспектар «выявіла» недахоп адной са справаздач.

У жніўні адміністрацыйная адказнасць наступіла за не апавяшчэнне падатковага органа аб змене месца знаходжання ўстановы. Якім чынам праходзіла ўстанаўленне факта «незнаходжання» па юрыдычным адрасе застаецца загадкай.

У абодвух выпадках ИАУ «Платформа» абавязалі аплаціць штраф на агульную суму ў 4 мільёны рублёў.

- Істэрыі з нагоды пагроз вакол, здаецца, перадалася ўжо і супрацоўнікам падатковай інспекцыі, - пракаментаваў Андрэй Бандарэнка. - Пошукі ўнутраных і знешніх ворагаў, даводзяць дзяржслужачых да ступені ідыятызму. Хочацца задаць пытанне чыноўнікам з падатковай, няўжо пачуццё захавання ўласнага стула ў кабінеце настолькі мацней пачуцця ўласнай годнасці і самапавагі? Чым, скажыце, вам асабіста перашкаджае «Платформа»? Тым, што мы абараняем простых грамадзян нашай краіны ад самавольства ўлад? Параю прыйсці дадому і распавесці сваім родным, што для пасады вы можаце пазбавіць тысячы людзей апошняй надзеі.

Пасяджэнне адбудзецца 3 верасня ў 11.00 у Гаспадарчым судзе Менска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках