18 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Купава: У Беларусі хадзіць на  «выбары» непрыстойна

11
Мікола Купава: У Беларусі хадзіць на  «выбары» непрыстойна

Няма ў законне палажэння, якое прадугледжвала б санкцыі і пакаране за тое, што ты прагаласаваў ці не.

Аб гэтым у інтэрв'ю charter97.org заявіў вядомы беларускі мастак Мікола Купава.

- Ці будзеце вы прымаць удзел у выбарах у «палатку»?

- Што такое гэты «парламент»?  Ён жа недзеяздольны. Ён жа нічым не валодае. Ён не мае сваёй палітыкі. Ён, гэны «парламент», ствараецца не на выбарах, а ў кабінетах, там дзе вяршыцца ўся палітыка, або  антыпалітыка, па-рознаму можна называць. Сапраўды ўжо абазначыліся і канкрэтызаваліся адносіны ў нейкіх суполках, у  арганізацыях, што ісці на гэтыя «выбары» проста амаральна. Выбараў як такавых няма, выбары адбываюцца недэмакратычна. Сёння хадзіць на  «выбары» непрыстойна. Вось некаторыя ўдзельнікі «выбараў» кажуць: мы  пойдзем да народа, людзям раскажам. Людзі ўсё даўно ведаюць. Народ ужо  падрыхтаваны. І «выбары»  2010 года паказалі, што людзі пайшлі за дэмакратычнымі прадстаўнікамі. І ўсё б можна было  б змяніць, калі б гэта былі дэмакратычныя выбары. Ужо зараз відавочна, што ў камісіях няма нашых прадстаўнікоў, там дзе адзін-два з'явіліся, дык гэта ж нічога не вырашае.

- Ды з якім мэсэджам ісці да людзей?

- Трэба прадумаць, якое супрацьдзеянне аказаць датэрміновым «выбарам», таму што задача рэжыму, каб людзі прагаласавалі, ужо не мае значэнне як. Каб пэўная колькасць была, каб «выбары» адбыліся, а калі «выбары» не адбудуцца, то гэта ўжо іх правал.  

- Што вы сваім сябрам і блізкім  параіце?

- У мяне няма сярод сяброў і сваякоў тых, хто б галасаваў.

- А сярод суседзяў?

- І сярод суседзяў шмат хто не ходзіць і не галасуе, вось гэта ж таксама паказчык. А нас ашукваюць пастаянна.  

- Дык у чым сэнс няўдзелу?

- Самае галоўнае, каб не адбыліся «выбары». Гэтым людзі выкажуць недавер рэжыму.

- Як не баяцца, калі прымушаюць ісці, пагражаючы?

- А на нашым баку закон. Няма ў законне палажэння, якое прадугледжвала б санкцыі і пакаране за тое, што ты прагаласаваў ці не. Выбары - гэта ж таямніца. А хто гэта можа ведаць?  Так што ніхто не мае права на нас уздзейнічаць яшчэ дубінкай!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках