22 траўня 2024, Серада, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Затрыманне за фотасесію — недарэчнасць

23
Андрэй Бастунец: Затрыманне за фотасесію — недарэчнасць

Юрыст лічыць, што міліцыянты ўжо самі зразумелі, што зрабілі глупства, арыштаваўшы двух журналістак.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец пракаментаваў сайту charter97.org затрыманне журналісткі «Комсомольской правды в Беларуси» Ірыны Козлік і фотакарэспандэнта Юліі Дарашкевіч.

«Я не магу інакш гэта назваць, як недарэчнасць. Прыраўноўванне фотасесіі да незаконнага пікетавання неправамерна, гэтая акцыя мела зусім іншыя мэты», - сказаў Андрэй Бастунец.

«Зараз ідзе суд над журналісткай і фотакарэспандэнтам, уваход у будынак суда заблакаваны. Калегі затрыманых чакаюць за зачыненымі дзвярыма. Яшчэ невядома, чым гэта скончыцца, але, па-мойму, у міліцыі ўжо самі разумеюць, што зрабілі глупства», - падзяліўся намеснік старшыні БАЖ.

Нагадаем, Ірыну Козлік і Юлію Дарашкевіч затрымалі ў сераду ўвечары ў цэнтры горада каля Палаца мастацтваў падчас фотасесіі з плюшавымі мішкамі ў падтрымку арыштаванага журналіста Антона Сурапіна.На журналістак складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Журналістак абвінавачваюць у незаконным пікетаванні па артыкуле 23.24 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Па дадзеным артыкуле прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь (да 3 мільёнаў рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. 7 ліпеня КДБ афіцыйна заявіў, што ім прад'яўлена абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Фота Зміцера Брушко, Насты Палажанкі, baj.by

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках