9 траўня 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Дзяніса Дашкевіча нацкавалі падатковую

9
На Дзяніса Дашкевіча нацкавалі падатковую

Няўдалага кандыдата ў дэпутаты выклікалі спачатку ў КДБ, а потым у падатковую.

Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Дзяніса Дашкевіча, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у «дэпутаты» па Рагачоўскай выбарчай акрузе, выклікаюць у раённую падатковую інспекцыю, паведамляе ПЦ "Вясна".

«Мне патэлефанавалі на хатні нумар і запрасілі прыйсці ў інспекцыю для апытання з пашпартам, але я адмовіўся гэта зрабіць без павесткі. Павестку даслалі на наступны дзень. У ёй сказана, што 10 верасня ў 11 гадзін я павінен прыйсці ў падатковую інспекцыю для правядзення апытання. Па тэлефоне, дарэчы, мне патлумачылі, што апытанне будзе праводзіцца на аснове дакумента з маімі паказаннямі, якія былі дадзены ў КДБ», - распавёў актывіст.

Нагадаем, 23 жніўня, на наступны дзень пасля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у «дэпутаты», Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ. Там Дашкевічу далі зразумець, што ў яго могуць узнікнуць праблемы з падаткамі, бо раней Дашкевіч нібыта незаконна атрымліваў грошы за сваю прадпрымальніцкую дзейнасць (Дашкевіч праводзіў вяселлі ў Рагачове). Сам Дашкевіч звязвае свой выклік у падатковую інспекцыю са сваёй грамадскай дзейнасцю і сталым супрацьстаяннем з мясцовымі ўладамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках