2 траўня 2024, Чацвер, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Літвы і Польшчы сабраліся пад Варшавай (Фота)

1

У Дзень беларускай вайсковай славы каля польскай сталіцы прайшоў турыстычны злёт.

Мерапрыемства, арганізаванае «Беларускім домам у Варшаве», фондам «Еўрапейская Беларусь», Беларускім грамадзянскім і палітычным прадстаўніцтвам у Літве і клубам Rodzinka, адбылося ў мястэчку Рудка, паведамляе belhouse.org.

У турзлёце прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Для іх былі арганізаваныя конкурсы і спартыўныя мерапрыемствы.

«Такія мерапрыемствы сёння набываюць новыя сэнс і карысць, - кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Зміцер Бародка. - Мы ж днямі і начамі сядзім за кампутарамі. А тут - не толькі прырода, а яшчэ і спартыўны азарт, магчымасць самога сябе праверыць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках