2 траўня 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EUobserver: Еўрапейскія фірмы прадавалі ў Беларусь зброю і ваенныя тэхналогіі

34
EUobserver: Еўрапейскія фірмы прадавалі ў Беларусь зброю і ваенныя тэхналогіі

У беларускіх беспілотнікі выкарыстоўваліся нямецкія рухавікі.

Кампанія 3W Modellmotoren у Родэрмарке на паўднёва-захадзе Германіі, якая робіць рухавікі для невялікіх самалётаў, лічыць, што яе тэхналогіі былі перапрададзены ў Беларусь дылерамі, піша брусэльскае выданне EUobserver (пераклад - charter97.org).

Пра гэта заявіў дырэктар фірмы Пётр Вінтрыч.

Фірма мае дылераў у 43 краінах свету, тры з іх знаходзяцца ў Расеі. Галаўны офіс не мае поўнага кантролю над кожным з іх.

«Вы можаце выкарыстоўваць любы з нашых рухавікоў для беспілотных лятальных апаратаў», - адзначыў Вінтрыч.

Лепшы з лінейкі рухавікоў кампаніі каштуе 8400 еўра.

Беларускія ваенныя правялі шэраг выпрабаванняў беспілотнікаў на працягу лета ў Менску з выкарыстаннем абсталявання 3W Modellmotoren.

Пра іх вытворчасць было абвешчана ў жніўні генеральным дырэктарам Менскага авіярамонтнага завода. Серыйны выпуск беспілотнікаў плануецца пачаць у 2013 годзе.

Завод збіраецца выпускаць да 10 апаратаў у год, іх максімальная хуткасць складзе 200 кіламетраў у гадзіну, а далёкасць палёту - да 240 кіламетраў. Асноўнымі заказчыкамі выступаюць МУС, Міністэрства абароны і МНС.

Няўрадавая арганізацыя «Беларускі трыбунал» таксама сцвярджае, што аўстрыйская, нямецкая і швейцарская стралковая зброя была прададзена ў Беларусь і трапіла ў трэцюю спецыяльную брыгаду МУС краіны.

Перад гэтым падраздзяленнем стаіць задача разгону дэманстрацый. Яно адыграла важную ролю ў падаўленні пратэстаў супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Гэта заахвоціла ЕЗ увесці забарону на пастаўкі зброі ў Беларусь.

Сотні людзей, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты, былі збітыя. Дзясяткі людзей былі затрыманыя і кінутыя ў турмы. Гэтыя дзеянні ўлад выклікалі міжнароднае асуджэнне.

НВА кажа, што зброя была прададзена ў верасні і кастрычніку мінулага года, пасля ўвядзення санкцый ЕЗ.

Агнястрэльная зброя, якая выкарыстоўваецца брыгадай, уключае прадукцыю вытворчасці Glock (Аўстрыя) і Sig Sauer (Швейцарыя-Германія).

Абедзве фірмы вядомыя па ўсім свеце сваёй зброяй і ваеннымі тэхналогіямі. Glock адмовілася каментаваць абвінавачванні.

У сваю чаргу, Ігар Макар, афіцэр беларускага спецназа, які ўцёк з краіны, заявіў, што яму невядомыя факты выкарыстання беларускімі сілавікамі зброі, вырабленай у ЕЗ.

«Яна магла быць прададзена ў Беларусь праз трэція краіны», - сказаў Макар.

Пры гэтым ён адзначыў, што беларускія дзяржаўныя СМІ заяўлялі аб куплі швейцарскай і нямецкай зброі шэсць месяцаў назад. У рэпартажы тэлеканала АНТ быў паказаны пісталет Sig Sauer P226.

Еўрапейскім чыноўнікам невядома пра факты відавочнага парушэння санкцый кампаніямі ЕЗ.

«Людзі, уключаныя ў «чорныя спісы» робяць шмат спроб, каб іх выключылі адтуль. Але я не ведаю пра факты парушэння санкцый », - сказала прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан Майя Качыянчыч.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках