3 траўня 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахмадзінежад абвінаваціў ворагаў у адсутнасці дажджоў

50
Ахмадзінежад абвінаваціў ворагаў у адсутнасці дажджоў

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад абвінаваціў ворагаў сваёй краіны ў засухе.

«Вораг знішчае хмары, якія рухаюцца ў бок нашай краіны. Гэта вайна і Іран у ёй пераможа», - заявіў ён.

Тэрыторыя Ірана - адзін з самых засушлівых раёнаў свету. Па словах спецыялістаў, у гэтым годзе востры недахоп ападкаў прывёў да яшчэ большай засухі, што можа негатыўна адбіцца на ўраджаі, перадае Reuters.

У мінулым годзе Махмуд Ахмадзінежад ужо заяўляў, што заходнія дзяржавы ўступілі ў змову з мэтай знішчыць Іран, штучна пазбаўляючы краіну дажджоў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках