3 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер Яфімаў: Дадаў меценалон у каву Астапчук

67
Трэнер Яфімаў: Дадаў меценалон у каву Астапчук

Аляксандр Яфімаў спадзяваўся, што забаронены прэпарат пакіне арганізм спартсменкі яшчэ да прылёту ў Лондан.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю газеце «Прессбол».

- Аляксандр Мікалаевіч, справа прыняла нечаканы абарот. Вы сапраўды падсыпалі Надзеі забаронены прэпарат?

- На жаль, гэта так.

- Але гэта супраць здаровага сэнсу!

Вы ведаеце, у якой псіхалагічна складанай сітуацыі мы рыхтаваліся да Алімпійскіх гульняў.

З аднаго боку, нас шантажавалі на прадмет станоўчых допінг-пробаў, хоць усе яны далі адмоўны вынік.

З іншага - ад нас чакалі медалі. І не проста медалі, а золата.

Па словах Яфімава, да ўжывання допінгу яго падштурхнула няўдалая трэніроўка Астапчук 30 ліпеня. Прэпарат меценалон ён, нібыта, меў для сябе. Гэты прэпарат ён і дадаў у каву Надзеі Астапчук.

Нагадаем, трэнера чакае 4-гадовая дыскваліфікацыя, а Астапчук - гадавая з магчымасцю скарачэння тэрміну.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках