3 траўня 2024, Пятніца, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу былога мэра Полацка перадалі ў суд

35
Справу былога мэра Полацка перадалі ў суд

Следства па крымінальнай справе былога мэра Полацка Уладзіміра Тачылы завершана, матэрыялы справы 18 чэрвеня накіраваныя ў Генеральную пракуратуру для перадачы ў суд.

Пра гэта ў інтэрв'ю карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня Следчага камітэта Валерый Вакульчык.

Ён адзначыў, што сабраныя доказы, якія пацвярджаюць факт арганізацыі былымі кіраўнікамі Полацкага гарвыканкама Тачылам У.С. і Полацкага райвыканкама Палідаўцом В.В., а таксама іх намеснікамі Куксавым С.Г. і Ермаковіч А.І. у 2009 годзе незаконнага выдзялення для сябе і сваіх блізкіх зямельных участкаў у Полацку, ў зоне ландшафту, які знаходзіцца пад аховай, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, для індывідуальнага будаўніцтва.

Абвінавачванні прад'яўленыя чацвярым асобам па ч.2 арт.344 «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей або матэрыяльных аб'ектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей» і ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». «У ходзе следства шкода ад незаконнай дзейнасці пералічаных службовых асоб пакрыта ў поўным аб'ёме», - распавёў Валерый Вакульчык.

Уладзімір Тачыла быў заключаны пад варту 21 траўня гэтага года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках