3 траўня 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бакіевым» апынуўся знаёмы Пашкевіча

26

Міхаіл Пашкевіч знайшоў аўтара «прывітання ад Бакіева».

Як аказалася, гэта адзін з былых моладзевых актывістаў, які вырашыў такім чынам пажартаваць, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што гісторыя пачалася пасля таго, як Пашкевіч выпадкова сфатаграфаваў Жаныбека Бакіева ў цэнтры Менска. Літаральна праз пару дзён у адным з кафэ актывісту перадалі запіску з «прывітаннем ад Бакіева». Пасля гэтага хлопец напісаў заяву ў міліцыю.

«У панядзелак справай нарэшце занялася міліцыя і пачала апытваць ўсіх - хто, што, дзе і як. І тут ужо аўтар жарта зразумеў, што ўсё ідзе да крымінальнай справы. Учора гэты чалавек знайшоў мяне, прасіў прабачэння і казаў, што гэта жарт. І думаў, што я разумею, што гэта жарт. А прэсу ён зараз не чытае і аб асвятленні гэтай гісторыі быў не ў курсе», - распавёў Пашкевіч.

Пашкевіч кажа, што дакладнае прозвішча гэтага знаёмага ён не памятае. Ведае толькі, што гэты чалавек 4-5 гадоў таму быў у адной з апазіцыйных моладзевых арганізацый, распаўсюджваў улёткі, хадзіў на мітынгі. Зараз ад актыўнай палітычнай дзейнасці адышоў.

Пра тое, што запіска можа быць жартам, Пашкевіч падазраваў. Аднак, кажа актывіст, яго сябры і паплечнікі так не жартуюць, так як занадта часта сутыкаюцца з раптоўнымі затрыманнямі.

Дарэчы, Пашкевіч напісаў ужо ў міліцыю заяву, каб расследаванне спынілі. Прозвішча «жартаўніка» міліцыянтам ён называць не стаў, таму што дакладна яго і не памятае. Але спасылку на нікнэйм і профіль жартаўніка ён абяцае выкласці ў сацыяльных сетках - каб грамадскасць ведала.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках