3 траўня 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызскі праваабаронца збіраецца спаліць партрэт Лукашэнкі

18
Кыргызскі праваабаронца збіраецца спаліць партрэт Лукашэнкі

А таксама афіцыйны чырвона-зялёны сцяг.

Праваабаронца Андуруш Тактанасыраў у знак пратэсту супраць адмовы Беларусі выдаць Бакіева і іх памагатых мае намер зладзіць вогнішча з партрэта Лукашэнкі і чырвона-зялёнага сцяга, паведамляе ІА «24.kg».

«Мне цяжка знайсці сцяг Беларусі. Як толькі вырашу гэтае пытанне, я правяду акцыю па спальванню партрэта Лукашэнкі і афіцыйнага сцяга Беларусі », - сказаў праваабаронца.

Андуруш Тактанасыраў ужо праводзіў шэраг акцый пратэсту каля будынка амбасады Беларусі. Яшчэ раней прадстаўніцтва Беларусі ў Кыргызстане закідвалі камянямі.

Нагадаем, скандал з выдачай Бакіевых разгарэўся зноў, калі ў Менску быў заўважаны свабодна шпацыруючым брат экс-прэзідэнта Кыргызстана Жаныбек Бакіеў. Спачатку афіцыйныя асобы Беларусі не каментавалі знаходжанне ў Беларусі міжнароднага злачынца, які адшукваецца па лініі Інтэрпола, але пасля настойлівых патрабаванняў Кыргызстана заявілі, што Бакіевых не выдадуць. Нібыта беларускі бок бачыць у пераследзе былога дыктатара і яго памагатых палітычныя матывы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках