3 траўня 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы запрашаюць на «Кірмаш народаў» у Вільні

Беларусы запрашаюць на «Кірмаш народаў» у Вільні

14 і 15 верасня ў Вільні традыцыйна пройдзе «Кірмаш народаў», мэтай якога з'яўляецца прэзентацыя шматнацыянальных дыяспар, якія насяляюць сучасную Літву.

У гэтым годзе беларусы прымуць пашыраны ўдзел у мерапрыемствах, і сярод арганізатараў з беларускага боку выступаюць моладзевая асацыяцыя «StudAlliance», «Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Вільні» (House of United Belarus, Vilnia), грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», а таксама студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Таксама беларускі ўдзел у «Кірмашы народаў» актыўна падтрымала грамадзянская кампанія «Будзьма беларусамі».

Падчас кірмашу будзе працаваць беларускі павільён, дзе можна будзе азнаёміцца і набыць тэматычныя тавары - кнігі, дыскі, розныя беларускія сувеніры, прадстаўленыя інтэрнэт крамай Prastora.by. У гэты ж час, на плошчы Vinco Kudirkas будзе прадстаўлена для прагляду фотавыстава «Прэс-фота Беларусі-2012».

Асаблівасць сёлетняга «Кірмашу народаў» заключаецца ў шырокім удзеле беларускіх музыкаў. На галоўнай сцэне кірмашу, якая знаходзіцца на плошчы Vinco Kudirkas, выступяць пяць беларускіх гуртоў: «PAWA», «Re1ikt» (14.09 (пятніца), у 17.00), «Barbados», «Рокаш» і «Recha» (15.09 ( субота), у 18.00).

Завершыцца Кірмаш 16 верасня мерапрыемствам «Дзень салідарнасці з Беларуссю», дзе жыхарам Вільні і гасцям літоўскай сталіцы раскажуць пра палітвязняў і рэпрэсіі ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках