3 траўня 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы здымуць фільм па аповесці Быкава

12
Расейцы здымуць фільм па аповесці Быкава

Рэжысёр Улад Фурман збіраецца экранізаваць аповесць «Афганец».

Васіль Быкаў быў не толькі адным з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, але крытыкам кіруючага ў краіне рэжыму, нагадвае пецярбургскі партал 812 online.

Гэтая крытыка матэрыялізавалася ў аповесць, аб неадбыўшымся тыраназабойцы  - «афганцы» Ступаке, які лічыць вінаватым ва ўсіх бедах Беларусі яе кіраўніка і вырашае пакласці гэтаму канец.

«Афганец» рэч моцная, і яна яшчэ і нечакана актуальная - разгон дэманстрацый, АМАП, пошукі ўнутраных і знешніх ворагаў. Можна нават падумаць, што Улад Фурман (Уладзіслаў Фурманаў) вырашыў зняць антыпуцінскае кіно, але ён сам кажа пра тое, што паспрабуе сысці ад палітыкі ў фільме. Пры гэтым ён запрасіў у сцэнарысты Вячаслава Сівалобава - бізнэсмэна, які займаецца кансалтынгам, які ўжо атрымаў кандыдацкую ступень па сацыялогіі, напісаў кніжку пра дэмаграфію і стварыў дабрачынны фонд. Такіх сцэнарыстаў у расейскім кіно яшчэ не было.

«У мяне шлях да Быкава пачаўся праз працу над экранізацыяй яго аповесці «Бліндаж». А перад гэтым мы здымалі ў Беларусі ваенную карціну «Наркамаўскі абоз». Здымкі былі складаныя і вельмі з'ядналі здымачную групу. І неяк беларускі прадзюсер карціны даслаў мне спасылку на аповесць Быкава «Афганец». Мяне цікавіць творчасць Быкава як такавая - як пісьменніка, як мастака, як сумленнага, прыстойнага грамадзяніна», - сказаў рэжысёр.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках