3 траўня 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Дэвальвацыя будзе

40
Анатоль Лябедзька: Дэвальвацыя будзе

Калі Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі не будзе, варта чакаць зваротнага, лічыць палітык.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org заяву Лукашэнкі аб тым, што ніякай дэвальвацыі зараз не будзе.

«Заява дыктатара значыць, што, хутчэй за ўсё, дэвальвацыя будзе. Я зыходжу з леташняга досведу, калі кіраўнік таксама казаў, што дэвальвацыі не будзе, а яна адбылася», - сказаў палітык.

«Да таго ж, эканамічная сітуацыя ў Беларусі сёння няўстойлівая. А ў нас перад кожнымі «выбарамі» ва ўлады з'яўляецца жаданне «залагодзіць» людзей павышэннем заробкаў. І ўлада друкуе нічым не падмацаваныя рублі. Так што эканоміка супраць Лукашэнкі», - упэўнены Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, выступаючы 11 верасня на нарадзе па пытаннях работы эканомікі ў бягучым годзе, дыктатар заявіў:

«Шмат цяпер ідзе размоваў, не ведаю, ад каго, з нагоды дэвальвацыі, дэнамінацыі і гэтак далей. Але сам праект бюджэту, вы бачыце, у трыльёнах цяперашніх рублёў, і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі і тым больш дэнамінацыі», - прыводзіць словы дыктатара яго прэс-служба.

«Вы растлумачыце людзям, што мы не пойдзем ні на якую дэвальвацыю. Няма такой неабходнасці сёння дэвальваваць нацыянальную валюту », - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках