Слонімскі тэлеканал паказвае даўжнікоў па аліментах
17- 12.09.2012, 16:28
Ініцыятыва паказу належыць мясцовай міліцыі.
Супрацоўнікі Слонімскага аддзела ўнутраных спраў перадалі для трансляцыі на мясцовым тэлебачанні фатаграфіі з асабістымі дадзенымі неплацельшчыкаў аліментаў.
У спіс даўжнікоў патрапіла шаснаццаць чалавек. У кампаніі мужчын, якія не плацяць аліменты, апынулася і адна 35-гадовая жанчына, піша TUT.by.
Супрацоўнікі слонімскай міліцыі лічаць, што такога роду тэлевізійная «слава» дапаможа адшукаць і спагнаць аліменты з нядобрасумленных бацькоў.