3 траўня 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Стад дэ Франс» беларускім ігракам свяцілі лазерам у вочы (Фота, відэа)

21

Беларускі футбаліст Сяргей Карніленка пасля гэтага не забіў пенальці.

Арбітр Вадзім Жук кажа, што ФІФА абавязана правесці разгляд і пакараць французаў, перадае «Еўрарадыё».

Футбольная зборная Беларусі 11 верасня прайграла ў Парыжы Францыі - 1:3. З тэлевізійнай трансляцыі было відаць, што лазерам свяцілі ў вочы і галкіперу нашай каманды Сяргею Верамко.

Эпізод пракаментаваў вядомы беларускі арбітр Вадзім Жук:

«Складана сказаць, ці паўплываў лазерны прамень на ўдар Карніленкі. Але без увагі ФІФА гэта адназначна не застанецца. Для гэтага на матчы прысутнічае дэлегат, які ацэньвае арганізацыю, бяспеку і правядзенне матчу. І ён напэўна ў сваіх рапартах напіша пра гэты выпадак. ФІФА запытае тлумачэнні ў суддзі. І, калі суддзя пацвердзіць гэта, будуць прынятыя санкцыі ў дачыненні да французскай Федэрацыі футбола».

Такім чынам, разгляд пачнецца і без нейкіх асаблівых зваротаў з боку беларускіх футбалістаў, трэнераў або футбольнай федэрацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках