3 траўня 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая супрацоўніца амбасады ў Менску стала галоўным дарадцам Грыбаўскайтэ

Былая супрацоўніца амбасады ў Менску стала галоўным дарадцам Грыбаўскайтэ

Прэзідэнт Літвы прызначыла сваім галоўным дарадцам па пытаннях знешняй палітыкі Явіту Пранавічуце-Нелюпшэне.

Яна вядомая ў Беларусі. Явіта Пранавічуце-Нелюпшэне чатыры гады працавала ў амбасадзе Літвы ў Менску. У кампетэнцыю тады яшчэ незамужняй Явіты Пранавічуце ўваходзілі пытанні СМІ і культурнага жыцця, паведамляе «Радыё Свабода».

Па вяртанні ў Літву яе прызначылі дарадцам прэзідэнта. А пасля таго як папярэдні галоўны дарадца Дарыус Сямашка стаў амбасадарам Літвы ў Нідэрландах, Явіта Пранавічуце-Нелюпшэне заняла вакантнае месца.

Явице Пранавічуце-Нелюпшэне зараз 32 гады, яна доктар палітычных навук.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках