3 траўня 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў БРСМ вучаць страляць і нападаць

60
Актывістаў БРСМ вучаць страляць і нападаць

За мінулы год маладыя лукашысты затрымалі больш за 1200 грамадзян.

З 10 па 12 верасня на базе вайсковай часткі 3214, дзе раней камандаваў начальнік «эскадрону смерці» Зміцер Паўлічэнка, прайшоў збор камандзіраў і актывістаў Моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП), паведамляе прэс-служба МУС.

Актывістаў БРСМ пазнаёмілі са зброяй і спецтэхнікай, а таксама правялі трэнінгі па рукапашным баі. Пасля гэтага БРСМаўцаў пусцілі ахоўваць правапарадак разам з міліцыянтамі.

МААП дзейнічаюць з 2004 года ў тэрытарыяльных арганізацыях БРСМ. Усяго ў атрадах лукашэнкаўцаў знаходзіцца больш за 10 тысяч чалавек. На працягу 2011 года з іх удзелам было затрымана каля 1200 чалавек. За тры гады больш за 300 актывістаў сталі міліцыянтамі, больш за дзве тысячы - прайшлі тэрміновую ваенную службу.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках