27 красавiка 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку гарэў мэблевы цэх (Фота)

3

У Наваполацку адбыўся пажар у цэху па вытворчасці мэблі, пацярпелых няма.

Паведамленне аб узгаранні паступіла ў МНС 12 верасня ў 10-05. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне на плошчы 200 кв. метраў. У памяшканні цэха гарэла корпусная мэбля з масіва драўніны, паведамляе МНС РБ.

У памяшканні ў момант ўзнікнення пажару знаходзіліся 15 чалавек, памяшканне яна пакінулі самастойна да прыбыцця, пацярпелых няма.

У 10-30 пажар быў лакалізаваны, у 10-59 - ліквідаваны.

У выніку пажару ў цэху знішчаны мэбля, складовыя элементы, закураны столевыя перакрыцці, сцены, маёмасць цэха. Значная частка маёмасці выратавана работнікамі МНС

Меркаваная прычына пажару - пакінутая на электрапліце без нагляду гаручая вадкасць на аснове бітуму і шкіпінару.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках