27 красавiка 2024, Субота, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства ЖКГ у здзіўленні

65
Міністэрства ЖКГ у здзіўленні

«Камунальнікі» пакуль не ведаюць, як выканаць даручэнне Лукашэнкі аб 150-адсоткавай аплаце камунальных паслуг для «багатых».

На нядаўняй нарадзе Лукашэнка паставіў перад чыноўнікамі шэраг новых задач. У прыватнасці, адбіраць уласнасць у тых, хто хавае даходы, забіраць кватэры ў ільготнікаў, якія здаюць у арэнду жыллё, увесці дыферэнцыраваную аплату за камунальныя выдаткі і т. д. У эфіры дзяржаўных каналаў прадстаўнікі міністэрстваў паспрабавалі пракаментаваць рэальнасць выканання даручэнняў, піша onliner.by.

Адна з самых працаёмкіх задач - у сістэмы ЖКГ. Гаворачы аб аплаце камуналкі і росце тарыфаў, нагадаем, Аляксандр Лукашэнка быў вельмі жорсткі:

- Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч - заўв. Onliner.by], мне ўжо надакучыла ад вас слухаць гэтыя просьбы. Ай, Аляксандр Рыгоравіч, 5 даляраў мала - давайце 10, 15. Людзі сёння з вады на хлеб перабіваюцца, некаторыя. А вы - дайце, дайце. Давайце зробім так: багаты чалавек 120-150% хай плаціць камунальныя выдаткі. Бедны чалавек, з якога ўзяць сёння няма чаго, - 25-30%. І мы вырашым праблему.

Тэлеканал ОНТ спытаў пра тое, як збіраюцца выконваць на практыцы гэта даручэнне, у намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы. Ці ёсць нейкія ідэі?

- Не пакуль... Мы гатовыя ўнесці нейкія прапановы, але на гэта трэба час, - шчыра прызнаўся чыноўнік.

Разам з тым незалежныя эксперты лічаць, што не трэба вынаходзіць ровар, бо ёсць сусветны досвед. На думку выканаўчага дырэктара Міжнароднай асацыяцыі менэджменту нерухомасці Генадзя Каленава, усе павінны плаціць за паслугі ЖКГ па сабекошце, а дапамагаць варта маламаёмасным:

- У нас мэты дзве: паменшыць нагрузку на бюджэт і стымуляваць эканомію. Звычайна гэта выглядае так: усе плацяць па сабекошце, але пры гэтым дзяржава ўстанаўлівае пэўныя крытэры аказання дапамогі тым, хто плаціць не ў стане. Гэтая дапамога адрасная, яна не закладваецца ў тарыфы. Спосабаў тры. Напрыклад, канкрэтнаму маламаёмнаму чалавеку - Іванову або Сідараву - проста даюць грошы. Другі спосаб - кіруючая кампанія ці пастаўшчык паслуг, абыходзячы Сідарава і Іванова, у якіх яны не ўпэўненыя, атрымліваюць сродкі наўпрост з бюджэту. Трэці варыянт, які практыкуюць у Германіі, - дзяржава бярэ на сябе цалкам усе выдаткі Сідарава, усе яго абавязкі.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках