27 красавiка 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацкевіч: Місіі СНД давяраць нельга

4
Мацкевіч: Місіі СНД давяраць нельга

У працы місіі назіральнікаў ад СНД, хутчэй за ўсё, пераважаюць дамоўленасці па змаўчанні паміж аўтарытарнымі рэжымамі.

Такое меркаванне выказаў кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь», філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Ён адзначыў, што «ва ўсіх краінах СНД не з'явілася якой-небудзь моцнай, незалежнай структуры, якая забяспечвае свабоду выбараў і ажыццяўляе назіранне за выбарамі». «У сярэднеазіяцкіх краінах наогул усё вярнулася не проста да савецкіх, а да злёгку «асавечаных», але ў цэлым архаічных формаў грамадскага і дзяржаўнага ладу кланава-родавага тыпу», - адзначыў Уладзімір Мацкевіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, «часткова дэмакратычныя інстытуты пачалі складвацца ва Украіне, Малдове і Закаўказскіх краінах». «Але і ў гэтых краінах існуе, як правіла, падзел на інстытуты грамадзянскай супольнасці і так званыя ГаНДА - структуры, якія імітуюць грамадзянскую супольнасць і якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы ці тых або іншых алігархаў. Для Украіны больш характары алігархічныя формы кантролю над гэтымі квазі-НДА, а для астатніх краін (напрыклад, Азербайджан, Арменія) тыповы дзяржаўны кантроль. Менавіта такая сітуацыя і з Беларуссю», - сказаў метадолаг.

«Калі фармуюцца дэлегацыі пад эгідай СНД і групы, якія выязджаюць для кантролю выбараў, у іх, як правіла, уключаюцца прадстаўнікі падкантрольных дзяржаве НДА ці палітычных структур, якія знаходзяцца ва ўладзе. Таму такія групы назіральнікаў едуць ангажаванымі, з пастаўленай задачай, і гэтую задачу на выбарах яны выконваюць - не столькі назіраюць, колькі падганяюць тое, што яны бачаць, пад загадзя атрыманы вынік», - падкрэсліў Уладзімір Мацкевіч.

Філосаф адзначае, што часам атрымоўваецца ў выбарах на тэрыторыі краін СНД атрымаць групу незалежных назіральнікаў. «Яны нешматлікія і ўяўляюць альбо апазіцыйныя палітычныя партыі, альбо рыхтуюцца нейкімі праваабарончымі структурамі. Як правіла, такія структуры афіцыйна не прызнаюцца цэнтральнымі выбарчымі камісіямі гэтых краін. Яны, хутчэй, працуюць неафіцыйна пад эгідай апазіцыйных партый, якія існуюць у гэтых краінах», - сказаў эксперт.

Што датычыцца работы місіі ў Беларусі, то, як адзначае Уладзімір Мацкевіч, «практыка паказвае, што, пачынаючы з 1995 года, фактычна другіх парламенцкіх выбараў у краіне, і да гэтага часу назіральнікі ад СНД ніколі не заўважалі ні парушэнняў Выбарчага кодэкса, ні парушэнняў заканадаўства , ні якіх-небудзь фальсіфікацый».

«Яны заўсёды прызнавалі выбары ў адпаведнасці з афіцыйнымі дадзенымі ў Беларусі і заўсёды ўхвалялі тое, што адбываецца, незалежна ад таго, якія парушэнні фіксавалі назіральнікі ад АБСЕ, унутраныя назіральнікі ад апазіцыйных партый і незалежныя назіральнікі», - адзначае кіраўнік Рады «ЕўраБеларусі».

Больш за тое, падкрэсліў суразмоўца, «назіральнікі ад СНД ухвалялі выбары незалежна ад прызнанняў афіцыйных асоб, калі, напрыклад, перад мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі Лукашэнка заявіў, што мінулыя выбары па яго асабістаму ўказанню былі сфальсіфікаваныя, каб колькасць тых, хто прагаласаваў «За» паменшыць і зняць тым самым лішнія падазрэнні».

Таму Уладзімір Мацкевіч лічыць, што «ніякага даверу да вынікаў назірання з боку гэтай частцы назіральнікаў быць не можа».

Датычна магчымасці Расеі, як найбуйнейшага гульца на палітычнай арэне рэгіёну, уплываць на працу місіі, эксперт адзначыў, што «безумоўна, расейскі ўплыў на любыя структуры, якія фармуюцца пад эгідай СНД, вельмі моцны». Але ў выпадку з назіральнай місіяй, на думку Уладзіміра Мацкевіча, «хутчэй, пераважаюць і дамінуюць дамоўленасці па змаўчанні паміж аўтарытарнымі або дыктатарскімі рэжымамі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках