15 траўня 2024, Серада, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывіста БХД канфіскавалі 5 тысяч улётак пра байкот

7
У актывіста БХД канфіскавалі 5 тысяч улётак пра байкот

У актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Брэсцкай вобласці Зміцера Шурхая ў міліцыі канфіскавалі 5 тыс. улётак пра байкот «выбараў».

«Мяне затрымалі ў 19.15 недалёка ад аўтавакзала. Супрацоўнік міліцыі праверыў у мяне дакументы і папрасіў паказаць, што знаходзіцца ў маім пакеце, - паведаміў БелаПАН Шурхай. - Пры гэтым побач з міліцыянтам знаходзіўся чалавек у цывільным адзенні, які пасля майго затрымання сышоў».

Актывіста даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста. Там апыталі і канфіскавалі ў яго 5 тыс. экзэмпляраў друкаваных матэрыялаў пра байкот «выбараў».

«Мне заявілі, што гэтыя ўлёткі будуць накіраваны на экспертызу, так як супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі ў іх змесце заклік да звяржэння дзеючай улады», - сказаў Шурхай.

Прыкладна ў 22.10 затрыманага адпусцілі без складання пратаколу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках