20 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінімалка ўдвая менш нарматыву

12

Мінімальны заробак у Беларусі складае менш за 30% ад сярэдняй зарплаты па краіне, у той час, як па еўрапейскіх стандартах гэты паказчык павінен быць не менш за 60%.

Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ мінімальная заработная плата за жнівень 2012 праіндэксавана на 12,4%. Памер мінімалкі ў жніўні склаў 1 104 640 рублёў або 132,5 даляра ЗША, піша mojazarplata.by.

Сярэдні заробак у Беларусі за ліпень 2012 года склаў 3 925 900 рублёў або 471,5 даляра ЗША. З пачатку года памер сярэдняй зарплаты павялічыўся на 1 045 315 рублёў. І з улікам абяцанняў урада аб зарплаце ў 500 даляраў можна выказаць здагадку, што да канца года асераднёны паказчык вырасце яшчэ як мінімум на 246 000 рублёў 29,5 даляраў ЗША.

Пры гэтым рост адсоткавых суадносін мінімальнай заработнай платы да сярэдняй з пачатку 2012 скараціўся больш чым на 7 адсоткаў. Нагадаем, што з 2010 года назіраўся стабільны рост гэтага паказчыка.

Табліца. Дынаміка змены суадносін мінімальнай зарплаты да сярэдняй зарплаты ў Беларусі ў 2012 годзе

Па заключэнні Міжнароднай камісіі, створанай па ініцыятыве Еўразвяза ў 1989 годзе, справядлівай лічыцца мінімальная зарплата, якая дасягае 68% ад сярэдняй заработнай платы па краіне. У развітых краінах імкнуцца падтрымліваць гэтыя суадносіны, а ў некаторых яны нават перавышаюць рэкамендуемы нарматыў.

У краінах Усходняй Еўропы мінімальная зарплата часта вызначаецца як ніжняя мяжа аплаты працы работніка і не заўсёды нават дасягае ўзроўню пражытачнага мінімуму. Таму Еўразвяз заклікае краіны Усходняй Еўропы падняць мінімальную зарплату хаця б да 60% ад сярэдняй па краіне зарплаты.

Г. зн. па стандартах Еўрапейскага звяза, справядлівая мінімальная заработная плата ў Беларусі павінна складаць не менш 2 355 540 рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках