3 траўня 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечнік Бакіева арганізаваў наркатрафік праз Беларусь?

31
Паплечнік Бакіева арганізаваў наркатрафік праз Беларусь?

Хакерская групоўка Anonymous апублікавала каля 5 тысяч дакументаў, якія захоўваліся на серверах МЗС Камбоджы.

Пра гэта паведамляе онлайн-выданне The Daily Dot. Частка файлаў прысвечана дзейнасці транснацыянальнага злачыннага клана, які займаецца наркатрафікам з Індыі праз Украіну і Беларусь у Заходнюю Еўропу, пішуць naviny.by.

Па сцвярджэнні аглядальніка выдання Daily Dot Лорэйн Мэрфі, крадзяжом электронных дакументаў хакеры адпомсцілі за арышт у Камбоджы і нядаўнюю прымусовую дэпартацыю ў Швецыю аднаго з заснавальнікаў рэзанансна вядомага торэнта ThePirateBay Готфрыда Свархольма. Апошняга падазраюць у парушэнні аўтарскіх праў і ва ўзломе ў 2010 годзе сервераў шведскай кампаніі Logica, якая абслугоўвае падатковую аўтаматызаваную сістэму Каралеўства Швецыя.

Даследаванне дакументаў, якія захоўваліся ў МЗС Камбоджы, праведзенае выданнем, паказала наяўнасць у іх дакладу ваеннага ведамства Непала, у якім у агульных рысах апісаны схемы і фігуранты незаконнага абароту наркатычных сродкаў з Індыі праз Непал, Кыргызстан, Украіну і Беларусь у Заходнюю Еўропу.

Паводле дакументаў, арганізацыя міжнароднага наркатрафіку праходзіла пры ўдзеле кыргызскага злодзея ў законе Камчы Кальбаева па мянушцы Коля-кіргіз. На радзіме крымінальнага аўтарытэта лічаць блізкім чалавекам брата экс-прэзідэнта Кыргызстана Жаныбека Бакіева, які хаваецца ў Менску.

Таксама ў дакументах непальскіх сілавікоў прама называюцца прозвішчы некалькіх украінскіх бізнэсмэнаў і фірмы, з дапамогай якіх Коля-кіргіз арганізаваў дастаўку грузаў метамфетаміну пад выглядам упаковак гарбаты з індыйскай правінцыі Раджастан ва Украіну праз Беларусь у абыход неабходнай працэдуры мытнага дагляду, гэта значыць без прымянення электронных сканераў і спецыяльна навучаных пошуку наркотыкаў сабак.

У цяперашні час злодзей у законе Кальбаеў знаходзіцца ў ААЭ, улады Кыргызстана ўжо каля года дамагаюцца яго экстрадыцыі. Урад ЗША лічыць Колю-кіргіза членам The Brothers' Circle, так званага «братняга круга» - шматнацыянальнай групоўкі, якая складаецца з лідэраў некалькіх крымінальных супольнасцей краін СНД, якая дзейнічае на тэрыторыі Еўропы, Блізкага Усходу, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках