18 траўня 2024, Субота, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапанова для інвестараў: Пробка з кольцам за 6 мільярдаў еўра

78

На сайце Менгарвыканкама з'явілася сенсацыйная прапанова для інвестараў.

Багаценькім замежнікам прапануецца ўкласці ў вытворчасць пробкі з кольцам для затыкання бутэлек... 6 мільярдаў еўра.

Пастаўшчык (ён жа СП «Унібокс» ТАА) па ўзгадненні з пакупніком (ААТ «Піваварная кампанія «Балтыка») набывае абсталяванне і арганізоўвае вытворчасць пробкі з кольцам з мэтай далейшай яе рэалізацыі пакупніку.

Рэалізаваць праект прапануецца за 7 гадоў. Меркаваная выручка за 6 гадоў вытворчасці складзе 23,64 млрд еўра.

Дапамагчы з укладаннем лішніх 6 млрд еўра зможа вядучы спецыяліст па ВЭД Нікуляк А.В., да якога і варта звяртацца патэнцыйным інвестарам.

Аб'яву ад 6 лютага 2012 года на сайце Менгарвыканкама ў раздзеле «Інвестыцыйны атлас горада Менска» знайшоў блогер Viktar Malishevsky.

Нагадаем, у адпаведнасці са Стратэгіяй прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2015 года беларускія чыноўнікі павінны прыцягнуць прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі) у аб'ёме 7-7,5 млрд. даляраў ЗША ў 2015 годзе. Такім чынам, адным гэтым праектам можна было б закрыць план на 100%.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках