4 траўня 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях у Арменіі

4
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях у Арменіі

Сумесныя вучэнні АДКБ «Узаемадзеянне-2012» праходзяць у Арменіі на палігоне «Баграмян».

«Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь на вучэнні прадстаўлены афіцэрамі Генеральнага штаба УС, камандаваннем сіл спецыяльных аперацый і кіраваннем 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, а таксама вайскоўцамі аэрамабільнай роты 357-га гвардзейскага асобнага аэрамабільнага батальёна», - паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«У адпаведнасці з задумай вучэння, беларускім вайскоўцам, сумесна з калегамі з іншых краін, трэба адпрацаваць пытанні правядзення антытэрарыстычных дзеянняў, дэсантавання з верталётаў пасадачным спосабам, эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва, знішчэння ўмоўнага праціўніка на этапе баявой стрэльбы», - паведамілі ў прэс-службе.

«Таксама ўдзельнікам вучэння трэба будзе наладзіць узаемадзеянне з прадстаўнікамі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, у кампетэнцыю якога ўваходзяць пытанні абароны інтарэсаў і забеспячэння бяспекі грамадзянскага насельніцтва пры вядзенні баявых дзеянняў», - падкрэслілі ў ваенным ведамстве.

Плануецца, што 19 верасня за дзеяннямі удзельнікаў вучэння на палігоне «Баграмян» будзе назіраць кіраўнік Мінабароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.

Разам з беларускімі вайскоўцамі, у вучэнні прымаюць удзел нацыянальныя кантынгенты КСАР пяці дзяржаў-членаў АДКБ - Арменіі, Расеі, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана.

«Правядзенне падобных планавых сумесных навучальных мерапрыемстваў увайшло ў штогадовую практыку (у 2010 годзе вучэнне КСАР АДКБ у Расеі, у 2011-м - на тэрыторыі Таджыкістана), аднак беларускі бок у такім колькасна пашыраным фармаце будзе прадстаўлены на будучым шматнацыянальным вучэнні КСАР упершыню», - адзначылі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках