4 траўня 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова адмаўляецца мяняць еўраінтэграцыю на расейскі газ

42
Малдова адмаўляецца мяняць еўраінтэграцыю на расейскі газ

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Мікалай Цімофці.

Заяву палітык зрабіў падчас сустрэчы са старшынёй Групы прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце Ханесам Свабодай, паведамляе РБК.

«Курс Малдовы на еўрапейскую інтэграцыю не можа быць прадметам перамоў», - заявіў Мікалай Цімофці, адказваючы на пытанне адносна дэталяў малдаўска-расейскіх перамоў па пытанні паставак газу.

Ён падзякаваў Ханеса Свабоду за падтрымку, якую парламент аказвае Кішынёву, і запэўніў, што краіна мае намер працягваць дэмакратычныя змены, узгодненыя з еўрапейскімі партнёрамі. У сваю чаргу еўрадэпутат заявіў, што Малдова можа разлічваць на поўную падтрымку Групы сацыялістаў. Па словах Свабоды, у будучыні гэтая краіна стане часткай Еўразвяза.

Нагадаем, 12 верасня 2012 г. міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак паведаміў журналістам, што Расея гатовая знізіць кошт на газ для Малдовы, калі тая дэнансуе пратакол аб уступленні ў Дамову энергетычнага супрацоўніцтва ЕЗ і ўрэгулюе абавязак перад РФ у памеры 4,1 млрд дал. Дамова азначае, што Малдова павінна рэалізаваць да 1 студзеня 2015г. трэці энергапакет ЕЗ. Па словах міністра энергетыкі РФ, гэта «не задавальняе Расею».

Аднак члены малдаўскага ўрада заявілі, што Кішынёў не адмовіцца ад падпісаных з Еўразвязам пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі. Улады краіны нават гіпатэтычна не разглядаюць сітуацыю выбару паміж зніжкай з боку Расеі на прыродны газ і энергетычным партнёрствам з Еўразвязам.

Раней расейскія чыноўнікі называлі рашэнне Малдовы рэалізаваць трэці энергапакет ЕЗ неабдуманым. Па ўмовах пагаднення ўрад павінен падзяліць мясцовага манапаліста - «Малдоўгаз». Гэта не задавальняе Газпрам, якому належыць кантрольны пакет у гэтай кампаніі. У Расеі лічаць, што выкананне Кішынёвам умоў дамовы з еўрапейцамі перашкодзіць Газпраму кантраляваць свае трубаправоды.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках