3 траўня 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве назіральнікаў 2 гадзіны не пускалі на ўчасткі

12
У Магілёве назіральнікаў 2 гадзіны не пускалі на ўчасткі

Две гадзіны не маглі разабрацца члены акруговай камісіі Магілёўскай прамысловай выбарчай акругі № 87 са сваімі абавязкамі.

Яны патрабавалі пячаць на дакуменце, на якім па законе яна стаяць не павінна. (Там так і напісана - месца для пячаці, калі ёсць). Пры гэтым старшыня акруговай камісіі № 87 быў абсалютна непрафесіянальны, не жадаў унікаць у дэталі: «Няма пячаці - не пушчу!».

Вырашаць пытанне прыйшлося праз ЦВК, які толькі зараз патлумачыў членам акруговай камісіі, як напісана ў законе: пячаць на пратаколе накіравання назіральніка ў камісіі ставіцца ў тым выпадку, калі ў арганізацыі пячаць ёсць. Калі пячаці няма (а закон дазваляе не мець пячаць), то, адпаведна, дакумент сапраўдны без пячаці, паведамляе прэс-служба АГП.

У выніку дадзенага парушэння назіральнікі ад АГП былі дапушчаныя на ўчасткі ўжо пасля таго, як скрыні былі апячатаныя. Цяпер яны не могуць быць упэўненыя, што яны былі пустымі перад пачаткам галасавання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках