4 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі могуць закрыць доступ да YouTube

44
У Расеі могуць закрыць доступ да YouTube

Расейцы могуць пазбавіцца доступу да відэахостынгу YouTube з-за размешчанага на ім скандальнага фільма «Нявіннасць мусульман», які ў непрывабным святле паказвае прарока Мухамеда.

Гэта можа адбыцца пасля ўступлення ў сілу 1 лістапада закона аб чорных спісах вэб-сайтаў. Улады РФ для гэтага павінны прызнаць фільм экстрэмісцкім, а ўладальнік YouTube, кампанія Google - адмовіцца абмежаваць доступ да роліка для расейскіх карыстачоў, піша РБК.

«Жарты жартамі, а з-за гэтага роліка 3-5 лістапада на тэрыторыі Расеі можа быць цалкам заблакаваны ўвесь YouTube», - напісаў у Twitter кіраўнік Мінкамсвязі Мікалай Нікіфараў. Ён нагадаў, што 1 лістапада ўступаюць у сілу папраўкі ў закон «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю». Калі ўладальнік сайта не выдаліць старонку, якая змяшчае забароненыя звесткі, яго сеткавы адрас уключаецца ў рэестр, і ўсе расейскія інтэрнэт-правайдэры абавязаныя абмежаваць доступ да гэтага сайту, гаворыцца ў дакуменце.

Напярэдадні Генпракуратура Расеі прызнала фільм «Нявіннасць мусульман» экстрэмісцкім, абражаючым пачуцці вернікаў і распальваючым міжнацыянальную варожасць. Ведамства накіравала ў суд пазоў аб забароне яго распаўсюджвання ў РФ. І хоць судовае рашэнне яшчэ не прынятае, Генпракуратура ўжо даручыла Раскамнадзору прыняць меры для прадухілення распаўсюджвання пры дапамозе СМІ інфармацыі, якая змяшчаецца ў карціне.

Раней у Google заяўлялі, што не будуць выдаляць з YouTube «Нявіннасць мусульман», але па запыце ўлад некаторых дзяржаў карпарацыя абмежавала доступ да роліка жыхарам гэтых краін. Аднак Google задаволіла не ўсе запыты: у Пакістане не сталі блакаваць скандальны фільм. У выніку мясцовыя ўлады даручылі мясцовым інтэрнэт-правайдэрам зачыніць доступ усіх пакістанскіх карыстальнікаў да YouTube.

Зняты ў ЗША фільм «Нявіннасць мусульман» справакаваў хвалю антыамерыканскіх выступленняў у шэрагу мусульманскіх краін. У карціне прарок Мухамед паказаны гвалтаўніком дзяцей, жорсткім забойцам, а таксама валакітай, якi ўступае ў бязладныя палавыя сувязі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках