3 траўня 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Менска прагаласавала... па накіраванню з працы

29
Жыхарка Менска прагаласавала... па накіраванню з працы

На 346-м выбарчым участку 101-й выбарчай акругі сталіцы жыхарка Менска прагаласавала датэрмінова па накіраванню з месца працы.

Пра гэты факт агенцтву БелаПАН паведаміла давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Арцёма Лявы Юрый Меляшкевіч.

Нашы назіральнікі, якія знаходзіліся на ўчастку, зафіксавалі, што жанчына прыйшла прагаласаваць датэрмінова з накіраваннем з месца працы. Члены камісіі гэтаму не здзівіліся і нават паставілі ёй у гэтым накіраванні адзнаку аб тым, што яна прагаласавала. На жаль, назіральнікам забаронена мець зносіны з выбаршчыкамі, таму мы не ведаем, якая ўстанова або прадпрыемства выдае такія накіраванні. Але гэты факт мы расцэньваем як прымушэнне да датэрміновага галасавання. Мы гэты факт зафіксавалі, і калі пракуратура гэтым зацікавіцца, то ўсе дадзеныя гэтай жанчыны ёсць ва ўчастковай камісіі, - сказаў Меляшкевіч.

Ён таксама адзначыў некаторыя неадпаведнасці, якія выявіліся ў першы дзень датэрміновага галасавання.

- Напрыклад, у Цэнтры мастацкай творчасці, які знаходзіцца ў 101-й акрузе, размяшчаюцца тры ўчасткі для галасавання - № № 367,368 і 369. Нашы людзі праводзілі агітацыю ў акрузе і ведаюць, што колькасць кватэр, прыпісаных да гэтых участкаў, прыблізна аднолькавая. Аднак, як высветлілася, да 367-га участка прыпісана 1.975 выбаршчыкаў, да 368-га - 2.128, а да 369-га - 1.109. Атрымліваецца, на адным з участкаў пры роўнай колькасці кватэр здарылася «дэмаграфічная дзірка», - адзначыў Меляшкевіч.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках