4 траўня 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкія дэмакраты сустрэліся з назіральнікамі ад АБСЕ

1
Брэсцкія дэмакраты сустрэліся з назіральнікамі ад АБСЕ

17 верасня Брэсцкая кааліцыя «Спадчына» у поўным складзе сустрэлася ў Брэсце з прадстаўнікамі місіі АБСЕ Стэлай Мары Хельмер і Готфрыдам Брамерам.

Яны перадалі зварот, накіраваны прэзідэнту ПА АБСЕ Рыкарда Мільёры і кіраўніку місіі назіральнікаў на будучых «парламенцкіх выбарах» у Беларусі Матэа Мекачы.

Удзельнікі ўдакладнілі і пашырана аргументавалі палажэнні свайго звароту: «Ваша прысутнасць, вашы сустрэчы са злачынцамі як з легітымнымі службовымі асобамі ствараюць ілюзію нармалізацыі выбарчага працэсу. 23 верасня вам пакажуць срэжысаваны спектакль».

Як паведамілі ў прэс-службе БДК «Спадчына», прадстаўнікі АБСЕ сёння разгледзяць мэтазгоднасць працягу назірання за «выбарамі» у Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках