3 траўня 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатаў, якія зняліся, да гэтага часу не выкрэслілі з бюлетэняў

8
Кандыдатаў, якія зняліся, да гэтага часу не выкрэслілі з бюлетэняў

На ўчастках менскай Паўднёва-заходняй акругі № 99 не выкрэслены з бюлетэняў кандыдат ад АГП Уладзімір Раманоўскі, які быў зняты яшчэ 15 верасня.

Ліст з паведамленнем аб гэтым быў атрыманы камісіяй 17 верасня ў 16.00, але ў парушэнне закона яго прозвішча застаецца ў бюлетэні, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

У Бабруйскай гарадской акрузе № 78 не выкрэслены з бюлетэняў кандыдат ад АГП Мацвей Хатары, які быў зняты з'ездам 15 верасня, аб чым неадкладна, у той жа дзень, заказны ліст быў высланы на адрас акруговай камісіі.

Калі ім прадублявалі гэты дакумент факсам з офіса, акруговая камісія адмовілася выкрэсліваць кандыдата, сцвярджаючы, што дрэнна бачыць пячаць.

У Іўі толькі днём са спісаў выкрэслілі кандыдата ад АГП Ірыну Давідовіч. Але на момант пачатку галасавання яе прозвішча было ў бюлетэні. Заказны ліст, які паведамляе аб зняцці, у адрас Іўеўскай акругі № 53 быў накіраваны яшчэ 15 верасня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках