3 траўня 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консул Германіі скардзіцца на беларускіх сілавікоў

32
Консул Германіі скардзіцца на беларускіх сілавікоў

Консул амбасады ФРГ прыехаў у РУУС Фрунзенскага раёна.

Ён прыехаў у міліцыю пасля таго, як даведаўся пра затрыманні нямецкіх журналістаў, якія маюць акрэдытацыю МЗС Беларусі для працы падчас «выбараў», піша «Народная воля».

Консул мае намер падаць скаргу на дзеянні прадстаўнікоў улады.

Нагадаем, сёння каля ўніверсама «Фрунзенскі» у Менску актывісты моладзевай кампаніі «Zмена» збіраліся правесці чарговы пікет з заклікам байкатаваць «выбары».

Маладыя людзі зладзілі сімвалічную раздачу баршчу.

Пасля пачатку пікету на актывістаў «Zмены» і фотажурналістаў накінуліся людзі ў цывільным, пачалі збіваць і затрымліваць іх.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, былі затрыманыя актывісты «Zмены», а таксама фотакарэспандэнты Associated Press і Reuters - Сяргей Грыц і Васіль Фядосенка, журналісты Таццяна Зяньковіч, Павел Падабед, аператары Аляксандр Баразенка і Дзмітрый Рудакоў, прадзюсер Аляксей Акулаў, а таксама здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF.

У 14.30 затрыманых журналістаў вызвалілі з аддзялення міліцыі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках