3 траўня 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Грыц: Стукнулі кулаком у правае вока, разбілі акуляры

63
Сяргей Грыц: Стукнулі кулаком у правае вока, разбілі акуляры

Фатограф Associated Press распавёў аб сённяшнім затрыманні каля ўніверсама «Фрунзенскі».

«Я атрымаў удар кулаком у правае вока, пры гэтым мне разбілі акуляры», - распавёў Сяргей Грыц, які разам з калегамі быў жорстка затрыманы сёння на пікеце актывістаў моладзевай арганізацыі «Zмена», піша «Наша Нiва».

«Вельмі груба валаклі ў аўтобус. Усіх - актывістаў і прэсу. Вырывалі з рук апаратуру. Пры гэтым жорстка абрывалі ўсе спробы высветліць, хто яны такія, і чаму затрымліваюць журналістаў», - кажа фотакарэспандэнт.

Паводле яго слоў, у аўтобусе невядомыя ў цывільным адразу ж забралі тэлефоны ў тых, хто спрабаваў тэлефанаваць. У аддзяленні міліцыі ўсіх затрыманых змясцілі ў актавай зале, рассадзіўшы іх на адлегласці адзін ад аднаго. Апаратуру адабралі адразу ж і склалі яе на адным са сталоў.

«Я правёў дзве гадзіны ў розных кабінетах. У мяне нічога ніхто не пытаўся. Забралі пашпарт і, відавочна, самі даведаліся, хто я такі», - сказаў Сяргей Грыц.

Журналіст кажа, што яго з калегамі адпусцілі без складання пратаколаў. Апаратуру яму вярнулі, але здымкі з акцыі былі выдаленыя.

Цяпер Сяргей Грыц вырашае, як будзе рэагаваць на сённяшнія падзеі і ці будзе здымаць пабоі.

Нагадаем, сёння каля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Менску актывісты моладзевай арганізацыі «Zмена» збіраліся правесці чарговы пікет з заклікам байкатаваць «выбары».

Маладыя людзі зладзілі сімвалічную раздачу баршчу.

Пасля пачатку пікету на актывістаў «Zмены» і журналістаў накінуліся людзі ў цывільным, пачалі збіваць і затрымліваць іх.

Фота Reuters

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках