4 траўня 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За экскурсіі без атэстацыі будуць штрафаваць

16
За экскурсіі без атэстацыі будуць штрафаваць

Адпаведны нарматыўна-прававы акт плануюць падрыхтаваць да красавіка 2013 года.

У ім будзе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за правядзенне экскурсій без атэстацыі і парушэнне заканадаўства ў сферы турызму. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін на выязным пасяджэнні, якое праходзіць у Нясвіжы, перадае БелТА.

Па дадзеных на 1 жніўня, у Беларусі налічваецца 1142 экскурсавода і 941 гід-перакладчык. Больш за ўсё іх у Менску - 346 экскурсаводаў і 158 гідаў-перакладчыкаў. Каля 46% экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў складаюць асобы ва ўзросце да 40 гадоў. З 2008 года на курсах пры Нацыянальным агенцтве па турызме падрыхтавана 380 экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Разам з тым, сёння нямала экскурсій праводзяць асобы, якія не маюць адпаведнай падрыхтоўкі. Таму дэпартамент па турызме Мінспорту распрацаваў праект пастановы Савета Міністраў аб унясенні зменаў у палажэнне аб атэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Плануецца, што экскурсаводы будуць мець права правядзення толькі тых экскурсій, якія яны абаранілі. Акрамя таго, кандыдаты на праходжанне атэстацыі павінны будуць прайсці абавязковыя адукацыйныя курсы. Будзе таксама ажыццяўляцца аналіз якасці правядзення экскурсій.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках