27 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага назіральніка будуць судзіць

1
Віцебскага назіральніка будуць судзіць

Яўгена Гуцалава абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету.

18 верасня на ўчастку № 71 Віцебскай-Кастрычніцкай акругі міліцыя затрымала незалежнага назіральніка Яўгена Гуцалава. Пасля допыту ў міліцыі яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, перадае «Радыё Свабода».

Гуцалава абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Але за што канкрэтна - невядома: у апошнія дні ў Віцебску адбыліся некалькі акцыяў, у тым ліку і за байкот «выбараў».

Суд над назіральнікам адбудзецца ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска. Але час працэсу невядомы: спачатку актывіст павінен сустрэцца з адвакатам і азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Позна ўвечары з Кастрычніцкага РАУС, куды хлопца адвезлі на допыт, перадалі яго просьбу знайсці адваката. Сваякі затрыманага таксама перадалі ў ІЧУ цёплыя рэчы.

«Учора перадалі і вопратку, і гігіенічныя прыналежнасці, і прадукты - пакуль Яўген яшчэ быў у міліцыі. Позна ўвечары праз актывіста Пятра Іванова даведаліся аб просьбе знайсці адваката, зробім і гэта», - паведаміла каардынатар партыі БХД Таццяна Севярынец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках