27 красавiка 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адыёзны вядучы ОНТ «стучыць» на свайго канкурэнта

72
Адыёзны вядучы ОНТ «стучыць» на свайго канкурэнта

Кандыдат па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28 Аляксей Міхальчанка накіраваў у ЦВК зварот са скаргай на дзеянні свайго канкурэнта на «выбарах».

У звароце вядучы паказаў, што ў дадзеных, прадстаўленых кандыдатам у дэпутаты Наталляй Гуйвік, недакладна ўказана назва вышэйшай навучальнай установы, якую тая скончыла («Усесаюзны юрыдычны інстытут» замест «Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут»), паведамляе ПЦ «Вясна».

Па запыце ЦВК Полацкая акруговая камісія разгледзела гэтае пытанне і вырашыла, што пропуск гэтага слова ў назве ВНУ не з'яўляецца значным парушэннем.

Цікавы той факт, што пры ўзгадненні даных аб кандыдатах для інфармацыйнага плаката, сам Міхальчанка быў катэгарычна супраць ўказання ўласнай апошняй навучальнай установы - сярэдняй школы № 6 г. Полацка.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках