28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара прадпрыемства СЭЗ «Брэст» па-зверску збілі міліцыянты

75
Дырэктара прадпрыемства СЭЗ «Брэст» па-зверску збілі міліцыянты

Мужчына з чэрапна-мазгавой траўмай, хімічным апёкам вачэй і апушчэннем абедзвюх нырак знаходзіцца ў шпіталі.

5 верасня ў кафэ «У возера» група берасцейцаў адзначала хрэсьбіны. Да адзінаццаці гадзін вечара асноўная маса гасцей раз'ехалася. Заставалася некалькі сем'яў. Сярод іх - сям'я 35-гадовага дырэктара прадпрыемства-рэзідэнта СЭЗ «Брэст», ІП «Чорны Чырвоны Белы» Сяргея Рудзя. Раніцай у аўторак Сяргей Мікалаевіч сустрэўся з журналістам "Вечернего Бреста" у шпіталі.

На выхадзе з кафэ стаяла група мужчын. Яны пачалі адрасна абражаць менавіта дырэктара замежнага прадпрыемства Сяргея. Прычым у выразах не саромеліся. Сяргей падышоў да групы мужчын і паспрабаваў супакоіць грамадзян. Затым з'явілася міліцыя і стала збіваць дырэктара замежнага прадпрыемства, яго 34-гадовага сябра Валянціна і яшчэ аднаго мужчыну. Міліцыянтаў было восем у розных званнях, але без бэйджыкаў. Па ўказанні нейкага чалавека скавалі кайданкамі і ўкінулі ў машыну толькі дваіх - Сяргея і Валянціна. Адвезлі іх спачатку ў наркалогію, затым у Ленінскі РАУС. Там склалі пратаколы аб хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўніку праваахоўных органаў. Валянцін падпісваць пратакол адмовіўся, а Сяргей не мог фізічна - з-за хімічнага апёку вачэй ад уздзеяння газавага балончыка, які ўваходзіць у арсенал супрацоўнікаў міліцыі, ён практычна нічога не бачыў.

Жонцы Сяргея атрымалася выклікаць хуткую дапамогу. Фельчар забраў абодвух затрыманых і ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі спачатку адвёз іх у шпіталь хуткай дапамогі. Адтуль пасля абследавання затрыманых адвезлі ў абласны шпіталь, дзе іх паклалі ў стацыянар, у аддзяленне хірургіі.

У спісе цялесных пашкоджанняў Сяргея і Валянціна: чэрапна-мазгавая траўма, хімічны апёк вачэй, апушчэнне абедзвюх нырак, то ёсць пашкоджанні дастаткова сур'ёзныя. Па меркаванні і Сяргея, і Валянціна, справакаваны канфлікт каля кафэ і наступнае затрыманне ў больш чым грубай форме не выпадковыя - акцыя была накіравана канкрэтна супраць іх. Як сказаў Сяргей, сеткавая інфармацыя аб тым, што яны пабіліся з падлеткамі, выклікала здзіўленне сярод дзелавых партнёраў кампаніі (рэзідэнта СЭЗ «Брэст») не толькі ў Брэсце і Беларусі, але і ў Расеі. Па просьбе Сяргея і Валянціна іх справай займаецца адвакат. Яны ж напісалі заявы ў пракуратуру аб відавочным перавышэнні супрацоўнікамі міліцыі сваіх службовых паўнамоцтваў.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках