2 траўня 2024, Чацвер, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уступіла ў сілу дамова аб зоне свабоднага гандлю ў СНД

2
Уступіла ў сілу дамова аб зоне свабоднага гандлю ў СНД

Дамова была падпісана ў Санкт-Пецярбургу 18 кастрычніка 2011 года.

«Дамова ўступае ў сілу па заканчэнні 30 дзён з даты атрымання дэпазітарыем трэццяга паведамлення аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур бакамі, якія яго падпісалі, неабходных для яе ўступлення ў сілу», - гаворыцца ў тэксце дакумента.

Раней паведамлялася, што трэцяй краінай, якая ратыфікавала дамову аб зоне свабоднага гандлю ў СНД, стала Украіна. У выніку з 20 верасня яна уступіла ў сілу для трох дзяржаў - для Украіны, а таксама для Расеі і Беларусі, якія ратыфікавалі дакумент да яе, перадае «Інтэрфакс».

У дамове таксама ўдакладняецца, што «у адносінах паміж бакамі, якія выканалі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры пазней, дадзеная дамова уступае ў сілу па заканчэнні 30 дзён з даты атрымання дэпазітарыем адпаведных дакументаў».

Таму для яшчэ адной краіны-члена СНД - Арменіі, якая таксама ўжо ратыфікавала дамову, яна уступіць у сілу 17 кастрычніка.

Яшчэ чатыры дзяржавы, якія далучыліся да пагаднення (Казахстан, Кіргізія, Малдова і Таджыкістан), пакуль унутрыдзяржаўных працэдур не выканалі.

Міністр па гандлю Еўразійскай эканамічнай камісіі (наднацыянальны орган Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана) Андрэй Сляпнёў так пракаментаваў уступленне ў сілу новай дамовы: «Мы вітаем уступленне ў сілу пагаднення аб зоне свабоднага гандлю СНД. Развіццё рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва дазволіць краінам змякчыць негатыўныя наступствы глабальнага крызісу і будзе спрыяць паскарэнню росту гандлю».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках