2 траўня 2024, Чацвер, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Гродна застаўся без электрычнасці

5
Цэнтр Гродна застаўся без электрычнасці

Уся цэнтральная частка Гродна засталася без электраэнергіі.

Ужо некалькі гадзін прадпрыемствы і жылы сектар на цэлым шэрагу вуліц сядзяць без святла, піша TUT.BY.

Як атрымалася высветліць, электраэнергія адсутнічае на вуліцы Карла Маркса і ў раёне аўтавакзала. Ад адключэння пацярпелі нават мясцовыя ўлады: чыноўнікі Гродзенскага аблвыканкама вымушаныя працаваць без электрычнасці.

У РУП «Гроднаэнерга» пацвердзілі факт няштатнай сітуацыі. А вось пагаварыць з кім-небудзь з кіраўніцтва прадпрыемства і высветліць прычыны таго, што адбываецца, так і не атрымалася: па словах супрацоўнікаў, усе кіраўнікі зараз знаходзяцца на выездзе і як раз займаюцца рашэннем менавіта гэтай праблемы.

Нагадаем, 12 верасня на гродзенскай ЦЭЦ-2 было выяўлена радыёактыўнае абсталяванне, закупленае ў індыйскіх пастаўшчыкоў. У выніку расследавання было вырашана вярнуць яго вытворцу і замяніць на бяспечнае. Не выключана, што, у сувязі з працамі па замене абсталявання на ЦЭЦ-2, наяўныя магутнасці маглі проста не справіцца з нагрузкай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках