6 траўня 2024, панядзелак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне п'яны амапавец учыніў разню

251
У Гродне п'яны амапавец учыніў разню

(абноўлена) П'яны амапавец зарэзаў жанчыну і праламаў галаву дзіцяці.

18 верасня ў мікрараёне Вішнявец у Гродне каля 18.00 назіралася вялікая колькасць міліцыі.

Паводле інфармацыі відавочцаў, ужо ў 18.20 лясны масіў, які прымыкае да мікрараёну «Пагараны-Кашэўнікі» на шляху да рынку «Паўднёвы», прачэсвала рота салдат. У той дзень ва УУС абмежаваліся толькі кароткім тлумачэннем - лавілі злачынца, які быў затрыманы, піша «Блог Гродно».

Як паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Сяргей Шаршаневіч, «у кватэры жылога дома быў знойдзены труп мясцовай жыхаркі 1980 года нараджэння з колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі і жывата. А ўжо праз некалькі гадзін у лесапаркавай зоне на ўскраіне абласнога цэнтра аператыўнікам удалося затрымаць падазраванага ў здзяйсненні дадзенага злачынства. Ім аказаўся знаёмы ахвяры - жыхар Гродна 1974 года нараджэння».

Па факце забойства следчым упраўленнем УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.139 КК Беларусі. Да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

На Гродзенскім форуме ёсць звесткі відавочцаў і тых, хто змог хоць нешта даведацца.

Па некаторай інфармацыі, быў аб'яўлены план «Перахоп» па прычыне забойства на Вішніўцы, злачынца шукалі па гарачых слядах. Пра гэта распавёў карыстальнік форуму Qvality, брату мужа якой супрацоўнікі міліцыі паказвалі фота адшукваемага.

Як высвятліў карыстальнік, шукалі амапаўца, які ў стане алкагольнага ап'янення зарэзаў жанчыну, з якой пражываў, а 10-гадоваму дзіцяці праламаў галаву.

Позна ўвечары карыстальнік Kosha удакладніў, што «загінулай было нанесена 14 нажавых раненняў, а дзіця атрымала патэльняй па галаве, (нават ручка ад патэльні адляцела), дзіця з праламаным чэрапам у шпіталі».

Напісаць каментар 251

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках