26 красавiка 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску мужчына адкрыў стральбу па машыне

14
У Менску мужчына адкрыў стральбу па машыне

У Менску за стральбу з пнеўматычнага пісталета затрыманы 25-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці.

Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Купіўшы пісталет праз сваіх знаёмых у Менску за 150 даляраў ЗША, ён вырашыў яго тут жа апрабаваць. Здзелка прайшла на стаянцы аднаго са сталічных прадпрыемстваў, размешчаных па вуліцы Чыгуначнай. У якасці мішэні ён абраў прыпаркаваны на стаянцы «Форд Мандео», у які выпусціў некалькі куль, разбіўшы задняе шкло і пашкодзіўшы стойкі.

Стрэлы пачулі работнікі найбліжэйшай арганізацыі. Прыбегшы на месца здарэння, яны затрымалі злачынца і выклікалі міліцыю.

«Падчас разбіральніцтва малады чалавек растлумачыў, што адкрыць агонь па машыне яго вымусілі абставіны - нібыта, уладальнік транспартнага сродку з'яўляецца «дрэнным чалавекам і павінен быць пакараны. Аднак пацярпелы запэўніў, што да гэтага ніколі не быў знаёмы з затрыманым і прычын, якія вымусілі апошняга абстраляць аўто, назваць не можа», - прыводзяцца ў паведамленні словы намесніка начальніка Маскоўскага РУУС Леаніда Пятрэнкі.

Злачынец у цяперашні час знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Калі яго дзеянні будуць кваліфікаваныя па артыкуле «Хуліганства» КК РБ, яму можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках