19 траўня 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вярнуўся з Сочы і паехаў на «Дажынкі»

18
Лукашэнка вярнуўся з Сочы і паехаў на «Дажынкі»

Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Сочы, дзе праводзіў кароткатэрміновы адпачынак.

Лукашэнка прыбыў у Сочы 14 верасня. На наступны дзень у рэзідэнцыі Бачароў Ручай яго прыняў Уладзімір Пуцін. Кіраўнікі правялі сустрэчу ў фармаце «без гальштукаў». У ходзе перамоў Пуцін выказаў надзею на тое, што яго беларускі калега «з задавальненнем» правядзе ў Сочы «некалькі дзён». 17 верасня прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла, што па запрашэнні Уладзіміра Пуціна ён «правядзе ў Сочы кароткатэрміновы адпачынак».

Калі менавіта Аляксандр Лукашэнка вярнуўся на радзіму, не паведамляецца, піша БелаПАН. 21 верасня на сайце дыктатара з'явілася паведамленне, што ён зробіць рабочую паездку ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці, дзе «азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну, наведае шэраг прадпрыемстваў і прыме ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы работнікаў вёскі «Дажынкі-2012».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках