18 траўня 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць пакараць вінаватых у збіцці журналістаў

7
ЗША патрабуюць пакараць вінаватых у збіцці журналістаў

Амбасадар ЗША ў АБСЭ Іэн Кэлі выступіў з асуджэннем новага вітка рэпрэсій у Беларусі.

«Злучаныя Штаты выказваюць сур'ёзную заклапочанасць з нагоды прымянення гвалту і затрымання грамадзянскіх актывістаў і як мінімум семярых журналістаў, у тым ліку фатографа Associated Press, які атрымаў сур'ёзныя траўмы твару. Журналісты асвятлялі правядзенне акцыі ў падтрымку байкота «выбараў» 18 верасня ў Менску», - гаворыцца ў заяве Іэна Кэлі (пераклад - charter97.org).

Амбасадар ЗША ў АБСЭ заклікае ўлады Беларусі спыніць кампанію запалохвання і прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у актах гвалту, а таксама вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў.

«Мы паўтараем заклік да беларускага ўраду аб выкананні сваіх абавязацельстваў, узятых у рамках АБСЕ, неадкладным вызваленні ўсіх вязняў сумлення і іх поўнай рэабілітацыі і спыненні пераследу палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў», - адзначыў Іэн Кэлі.

У заключэнне, амбасадар нагадаў аб неабходнасці забяспечыць свабодны доступ да выбарчага працэсу журналістам і назіральнікам.

«Таксама мы зноў заклікаем Беларусь забяспечыць правядзенне адкрытых і сумленных выбараў 23 верасня і даць магчымасць журналістам і назіральнікам, якія іх асвятляюць, свабодна паведамляць аб тых фактах, сведкамі якіх яны сталі. У прыватнасці, мы заклікаем урад дазволіць поўны доступ да выбарчага працэсу назіральнікам БДІПЧ і Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, уключаючы аператыўную выдачу ім віз», - сказаў Іэн Кэлі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках