1 траўня 2024, Серада, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спецслужбы паскардзіліся ў YouTube на «Цырк за дротам»

14

19 верасня невядомыя напісалі ў адміністрацыю YouTube скаргу, маўляў, відэа змяшчае непавагу.

Відавочна, што пад маскамі невядомых хаваліся прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў. На відэа былі накладзеныя абмежаванні, і тысячы беларусаў згубілі магчымасць яго паглядзець праз YouTube.

У перадачы Vinsent у жартаўлівай манеры параўноўвае выбары ў Грузіі, ЗША і Беларусі.

Больш за суткі разглядалася канфліктная сітуацыя. У выніку Youtube зняў усе свае прэтэнзіі да відэароліка. Невядома, хто паскардзіўся на відэа і ці мае гэта дачыненне да «выбараў», якія адбудуцца ў нядзелю.

Ва ўчорашнім выпуску вядомай нямецкай газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung выйшаў артыкул, у якой «Цырк за дротам» прывялі ў прыклад творчасці беларускіх артыстаў у перыяд выбарчай кампаніі:

«Людзі займаюцца ўласным мастацтвам, пакуль гэта магчыма. Сустракаюцца з аднадумцамі ў рэальным і віртуальным свеце, дыскутуюць таксама аб палітыцы ці смяюцца з яе, як у радыёперадачы «Цырк за дротам» маладога рэпера Vinsentа.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках