19 траўня 2024, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» падаражэе, таму што «разбасячыліся»...

93
«Камуналка» падаражэе, таму што «разбасячыліся»...

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што працэс пераходу да аплаты жыллёва-камунальных паслуг будзе праходзіць паступова, насельніцтва пакуль не ў стане стоадсоткава аплочваць іх кошт.

«Нам трэба вельмі сур'ёзна падумаць над гэтымі пытаннямі (па аплаце ЖКГ - ІФ)», - заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу журналістам у Магілёўскай вобласці, перадае «Інтэрфакс».

Пры гэтым кіраўнік прызнаў, што «у нас некаторыя разбасячыліся, што яшчэ не цэняць газ, ваду».

«Сёння ёсць аддушына па газе і нафце (па нізкіх коштах - ІФ), але гэта ж часова, заўтра гэтага можа не быць», - заявіў А.Лукашэнка.

Да росту коштаў на энерганосьбіты, адзначыў дыктатар, «трэба рыхтавацца». Між тым, прадоўжыў ён, большасць насельніцтва пакуль не ў стане аплачваць стоадсоткава кошт жыллёва-камунальных паслуг. «Вядома, мы павінны плаціць крыху больш, але мы не зможам узяць з беднага чалавека сто адсоткаў», - сказаў А.Лукашэнка.

Разам з тым, паводле яго слоў, «мне многія бізнесмены гавораць, якія зарабляюць ад 2 да 20 мільёнаў даляраў, што могуць заплаціць і 150-300% кошту паслуг ЖКГ». «Вядома, у сувязі з гэтым нам трэба ўлічваць кожнага чалавека», - прадоўжыў дыктатар. «У нас шмат індывідуальных прадпрымальнікаў, бізнэсменаў, якія могуць заплаціць больш за 100% (кошту паслуг ЖКГ - ІФ), але гэтых людзей трэба ведаць, і трэба вызначыць, як жа багатых людзей папрасіць дапамагчы нам па камуналцы», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках